Прэзідыум Савета міністраў разгледзеў Праекты комплекснай праграмы развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года і ўказа «Аб дадатковых мерах па стварэнню ўмоў для паскоранага развіцця Аршанскага раёна Віцебскай вобласці».

Паводле словаў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, комплекс мер, які ўключае больш за пяцьсот мерапрыемстваў, мае патрэбу ў істотнай дапрацоўцы.

«Яго трэба структураваць па органах дзяржаўнага кіравання, мэтах, задачах, вызначыць адзіную сістэму індыкатараў і параметраў дасягнення мэтаў у залежнасці ад відаў дзейнасці. Таксама неабходна развярнуць мерапрыемствы ў галіновых і рэгіянальных планах, іх канкрэтызаваць, каб забяспечыць патрэбны вынік», - падкрэсліў Сяргей Румас.

Ён даручыў дапрацаваць у самыя кароткія тэрміны праекты і ўнесці іх у Адміністрацыю прэзідэнта да 16 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру