Група ультраправых, якая рыхтавала напад на прэзідэнта Францыі, планавала выкарыстоўваць керамічны нож, непрыкметны для металашукальнікаў. Выканаўца меўся прайсці кальцо аховы і змяшацца перад атакай з натоўпам. Пра гэта паведамляе France-2 са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.

Напад на прэзідэнта Францыі павінен быў адбыцца падчас ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю завяршэння Першай сусветнай вайны.

Арганізатарам атакі выступіў былы прадпрымальнік, 62-гадовы Жан-П'ер Б., які меў трох саўдзельнікаў. Яны вялі перапіску ў зашыфраваных мэсэнджарах. Па дадзеных France-2, зламыснікі прытрымліваліся ультраправай ідэалогіі.

У панядзелак, 5 лістапада, саўдзельнікі сустрэліся ў доме непадалёк ад горада Шарлевіль-Мэзьер. Да гэтага моманту паліцыя ўжо ўстанавіла назіранне за Жан-П'ерам Б. На наступны дзень усе чацвёра былі затрыманыя. У машыне Жан-П'ера Б. следчыя знайшлі керамічны нож. З ім ён планаваў, не выклікаючы падазрэнняў аховы, прайсці праз рамкі металашукальнікаў і змяшацца з натоўпам. Услед за гэтым павінна была адбыцца атака.

Аб затрыманні шасці чалавек, якіх падазраюць у падрыхтоўцы нападу на прэзідэнта краіны Эманюэля Макрон, стала вядома 6 лістапада. Чацвёра з іх далі прызнальныя паказанні, двое астатніх былі адпушчаныя. Расследаванне планаванага замаху вядзе парыжская пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?