Партал Realt.by апублікаваў штоквартальны агляд рынку нерухомасці ў рэгіёнах Беларусі.

Цэны на кватэры змяняліся па-рознаму: рост па выніках III квартала 2018 года быў адзначаны ў дзесяці гарадах, зніжэнне - у сямі.

Сярод абласных цэнтраў кватэры таннелі толькі ў Віцебску, аднак тэмпы зніжэння тут былі вельмі істотнымі (-5,4%). Магілёў і Гродна завяршылі квартал з паказчыкам + 1,4% і + 1,7% адпаведна.

Максімальныя тэмпы росту коштаў прадэманстравалі Брэст (+ 4,5%) і Гомель (+ 6,4%).

Што датычыцца Брэста, то цэны прададзеных у горадзе над Бугам кватэр у параўнанні з мінімумам 2016-2017 гг. выраслі на 19%. Сярод іншых гарадоў краіны толькі ў Мінску зафіксаваны аналагічны рост коштаў.

Цэны на нерухомасць у буйных рэгіянальных гарадах Беларусі:

  1. Салігорск — 751
  2. Брэст — 702
  3. Маладзечна — 635
  4. Гродна — 607
  5. Гомель — 586
  6. Магілёў — 576
  7. Барысаў — 550
  8. Віцебск — 541
  9. Ліда — 503
  10. Наваполацк — 500
  11. Полацк — 492
  12. Баранавічы — 487
  13. Орша — 448
  14. Мазыр — 426
  15. Бабруйск — 424
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0