Кіраўнік Еўрапейскай рады, былы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў еўраскептыкаў, якія цяпер кіруюць Польшчай, «сучаснымі бальшавікамі», якія пагражаюць незалежнасці нацыі. Пра гэта ён заявіў 10 лістапада падчас выступу ў горадзе Лодзь напярэдадні 100-годдзя аднаўлення польскай дзяржавы пасля завяршэння Першай сусветнай вайны, піша gazeta.pl.
Туск з'яўляецца імаверным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў 2020 годзе ад ліберальнай «Грамадзянскай платформы». Ён з'яўляецца жорсткім крытыкам урада, які ўзначальвае кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць».
0
0
0
0
0
0