Тры актывісткі Femen кінуліся насустрач картэжу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ехаў па Елісейскіх палях у Парыжы на цырымонію святкавання 100-годдзя перамір'я перад завяршэннем Першай сусветнай вайны, паведамляе Le Figaro.
Адна з актывістак прарвалася праз жандараў, якія ахоўвалі дарогу. У яе на грудзях былі надпісы, сярод якіх — «Крывадушнасць». Падбягаючы да картэжу, яна крычала «Фэйкавыя міратворцы». У іншым месцы кардон праваахоўнікаў прарвалі дзве актывісткі Femen, аднак іх амаль неадкладна затрымалі.