У французскай сталіцы Парыжы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.

11 лістапада 1918 года а 11-ай гадзіне пачало дзейнічаць пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў паміж саюзнікамі і Германіяй, падпісанае ў лесе каля горада Кампьень.

Агулам у Парыж прыляцелі каля 70 дэлегацый і лідараў дзяржаў. Сярод іх Ангела Меркель, Уладзімір Пуцін, Пятро Парашэнка, Дональд Трамп, Жан-Клод Юнкер, Джасцін Трудо і многія іншыя.

Запрасілі на ўрачыстыя мерапрыемствы ў Парыж і Аляксандра Лукашэнку. Аднак ён вырашыў не ехаць — замест яго ў Францыю паляцеў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0