У Варшаве пачаліся ўрачыстасці Нацыянальнага Свята Незалежнасці і 100-годдзя аднаўлення незалежнасці.

З удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды і іншых прадстаўнікоў вярхоўных дзяржаўных уладаў — урада, парламента, вайскоўцаў, а таксама царкоўных іерархаў — у Варшаве ў нядзелю, 11 лістапада, пачаліся ўрачыстасці Нацыянальнага Свята Незалежнасці і 100-годдзя аднаўлення незалежнасці.

Раніцай прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніка Вінцэнта Вітоса — аднаго з «бацькоў польскай незалежнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0