Порт у вёсцы Ніжнія Жары Гомельскай вобласці ператворыць Беларусь у марскую дзяржаву. Пра гэта сёння паведаміў пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных, размаўляючы з журналістамі падчас працоўнага візіту турэцкай дэлегацыі ў Гомель, перадае карэспандэнт БелТА.

Андрэй Савіных падкрэсліў, што цяпер беларуска-турэцкія адносіны развіваюцца вельмі дынамічна па ўсіх напрамках.

«Асаблівую ўвагу аддаем развіццю транспартнай інфраструктуры. У прыватнасці, нашы турэцкія партнёры разглядаюць магчымасць будаўніцтва порта ў Ніжніх Жарах Брагінскага раёна, які ператворыць Беларусь у марскую дзяржаву», — падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, па новым транспартным калідоры Беларусь зможа адпраўляць грузы ў рачным порце, а караблямі «рака-мора» дастаўляць іх не толькі ў дзяржавы Чарнаморскага басейна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0