Урад прагназуе, што сярэдні заробак бюджэтнікаў у наступным годзе будзе раўняцца 800 рублёў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, адказваючы на пытанні журналістаў у парламенце, піша Tut.by.

Па словах міністра, у бюджэце на наступны год прапісана, што сярэдні заробак бюджэтнікаў будзе роўны 80% ад сярэдняй зарплаты па краіне.

- Фонд заработнай платы сфарміраваны зыходзячы з таго, што ў нас сярэдняя заработная плата ў бюджэтнай сферы будзе на ўзроўні 80% ад сярэдняй зарплаты па эканоміцы, - распавёў Максім Ермаловіч.

Міністр удакладніў, што гаворка ідзе пра сярэдні заробак 1000 рублёў па краіне і 800 рублёў у сярэднім для бюджэтнікаў.

Што тычыцца прагнозу па сярэднегадавым курсе даляра, зыходзячы з якога падрыхтаваны бюджэт, то ён, па словах міністра, «прыкладна на ўзроўні бягучага курсу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру