sb.by

sb.by

Міліцыя затрымала двух студэнтаў, якія аплацілі праз інфакіёск на вакзале куплю экстазі і паехалі шукаць закладку.

Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Маладыя людзі патрацілі на псіхатропнае рэчыва 170 рублёў. Куплю аплацілі праз інфакіёск на вакзале і паехалі забіраць закладку з псіхатропаў, але іх спынілі аператыўнікі.

Па каардынатах, якія паказалі маладыя людзі, удалося знайсці закладку, у якой знаходзілася 5 таблетак чырвонага колеру. Таблетка была накіравана на хімічную экспертызу ў цэнтральны апарат ГКСЭ. Згодна з заключэннем экспертызы таблеткі ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — МДМА (MDMA).

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.328. Фігурантам можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Раней маладыя людзі да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0