Уладзімір Кажэўнікаў доўгі час працаваў рэдактарам агенцтва «Ваяр», быў супрацоўнікам Міністэрства абароны. Запомніўся сваімі публікацыямі, дзе зняславіў апазіцыю.

Пасля здарэння ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» Кажэўнікаў напісаў у сваім фэйсбуку: «Кучы металу абваліліся на наведвальнікаў. Цяпер завалы разбіраюць уручную. Колькі чалавек загінула, пакуль не магчыма спраўдзіць. Відавочцы кажуць аб сотні загінулых».

На самай справе пры абрушванні даху ў «Арэне-Сіці» пацярпелі два чалавекі, ніхто не загінуў.

Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by.

Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by.

«У Рэспубліцы Беларуссія (так правільна называецца па-руску дзяржава) чыноўнікі хаваюць маштабы трагедыі. Ім нявыгадна пісаць праўду пра наступствы абрушэння перакрыцця ў гандлёвым цэнтры. Завалы яшчэ не разабраны, а яны хаваюць шматлікіх ахвяраў», — адзначыў Кажэўнікаў.

Уладзімір Кажэўнікаў родам з Яраслаўля (Расія). У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай «рускага свету», а назву краіны ён прынцыпова пісаў «Белоруссія». У хуткім часе ён быў звольнены з «Ваяра». Зарабляе грошы, пішучы сцэнары для расійскіх стужак. Жыве ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?