У суботу каля поўначы ў Гомелі хлопец разграміў АЗС: пашкодзіў тэрмінал, электраправодку, заправачны пісталет, раскідаў вогнетушыцелі і кантэйнер для смецця.

Міліцэйскі нарад знайшоў вінаватага. Ім аказаўся 18-гадовы хлопец, які быў занадта п'яны.

Адказы на пытанні міліцыянеры так і не атрымалі. Хлопец сказаў, што не ведае, хто разбураў усё навокал, а ён толькі хацеў заправіць машыну, праўда, якую менавіта, не ўдакладніў — аўтамабіляў на станцыі не было. Вырашыўшы, што «допыт» скончаны, хлопец кінуўся наўцёкі, аднак збегчы яму не далі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?