Экс-памочніка народнага дэпутата ад «Блока Пятра Парашэнкі» Мікалая Паламарчука Ігара Паўлоўскага арыштавалі па справе аб забойстве актывісткі Кацярыны Гандзюк, паведаміла ў твітары прэс-сакратарка генпракурора Украіны Ларыса Сарган.
Ігар Паўлоўскі.
Яму выстаўлена абвінавачанне па артыкулах аб саўдзеле ў забойстве Гандзюк.
Дэпутат Паламарчук пацвердзіў, што звольніў свайго памочніка Ігара Паўлоўскага, якога актывісты назвалі пасярэднікам у забойстве Гандзюк.
Днём 4 лістапада стала вядома пра смерць актывісткі, дарадцы мэра Херсона Кацярыны Гандзюк, якую 31 ліпеня аблілі канцэнтраванай сернай кіслатой.
Следства падазрае ў здзяйсненні нападу на актывістку пяцярых былых удзельнікаў Антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе.
Чытайце: Ва Украіне памерла блогерка і актывістка, якую тры месяцы таму аблілі кіслатой
0
0
0
0
0
0