Новы будынак Вярхоўнага суда ўзводзяць на вуліцы Арлоўскай каля Палаца незалежнасці. Звонку збудаванне візуальна выглядае амаль гатовым, а вось інтэр'еры для грамадскасці цяпер недаступныя. У рэдакцыі Tut.by апынуліся фота знутры.

Як бачым, у фае галоўнага ўваходу паставілі статую Феміды, сцяна ўпрыгожана шклянымі вітражамі, на столі вісяць некалькі жырандоляў. Мяркуючы па фатаграфіях, засталося толькі ліквідаваць малыя недаробкі і распакаваць мэблю.

Таксама цяпер у будынку працуе ўжо значна менш людзей. Візуальна працы засталося на некалькі месяцаў.

З уладкаваннем аб'екта звязаны і шэраг нятанных закупак. Напрыклад, герб і надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД Рэспублікі Беларусь» для фасада каштуюць больш за 112 тыс даляраў. Таксама ў завода «Каскад» для хола галоўнага ўваходу закупілі крыштальную жырандолю індывідуальнага вырабу амаль за 90 тысяч долараў. Знайшліся сярод тэндараў закупкі на пастаўку мастацкіх вырабаў больш чым за 800 тысяч даляраў і ўладкаванне фантана з асвятленнем амаль за 300 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?