Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае абсалютную нецярпімасць да карупцыі. Пра гэта ён заявіў сёння пры вырашэнні кадравых пытанняў у дачыненні да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі.
«Барацьба з карупцыяй — гэта непахіснае маё патрабаванне і мае дзеянні з першага дня майго прэзідэнцтва. Не таму, што я хачу падацца такім крутым. Пытанне не ў гэтым, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Карупцыя з'ядае ўсё. Гэта — іржа. Нашы людзі звыкліся да справядлівасці, ніколі не даруюць начальнікам крадзяжу, казнакрадства, хабарніцтва і іншых карупцыйных праяў».
«Колькі б я ні казаў, але ўвесь час мы адпраўляем ў следчы ізалятар дзясятак-паўтара начальнікаў у год. Гэта ненармальна», — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён дадаў, што лічыць карупцыю недапушчальнай з'явай і ніколі не стане на абарону тых, хто ў гэтым замяшаны. «Я неяк сказаў: «Мужыкі, лепш быць беднымі, але на волі», — адзначыў ён.