У суботу пад Рагачовам цягнік збіў 64-гадовага мужчыну. Выратаваць яго не ўдалося, паведамляе sb.by.

У той дзень ён выпіваў з сябрамі. Каб дабрацца дадому, ён вырашыў перайсці цераз чыгуначныя пуці. Аднак ён упаў, а неўзабаве з'явіўся цягнік.

6 гадоў таму, з розніцай у адзін дзень (11 лістапада), на гэтым жа ўчастку чыгункі сядзеў гэты ж вясковец. Тады, у 2012 годзе, мужчына атрымаў траўмы, але ўсё ж выжыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0