Абследаванні падвесных столяў і сістэм правядуць у гандлёва-забаўляльных цэнтрах і іншых аб'ектах Мінска, якія займаюць вялікія плошчы. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў па выніках пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Мінгарвыканкаме, дзе разглядалася сітуацыя з абвальваннем падвесных канструкцый у Арэне-Сіці.

Што тычыцца самой Арэны-Сіці, то тут прынялі рашэнне аб забароне доступу ў памяшканні з аналагічным тыпам падвеснай столі да атрымання заключэнняў. Супермаркет ProStore на першым паверсе працягне працаваць.

Чытайце таксама: У мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, ёсць пацярпелыя ФОТЫ, ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0