Фонд «Краіна замкаў» запрашае 25 лістапада на рэканструкцыю баталіі, што разгарнулася падчас пераправы войскаў Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года.

Акрамя наведвання самой рэканструкцыі бітвы, што адбудзецца пад Барысавам, каля вёскі Студзёнка, удзельнікі экскурсіі наведаюць цікавыя аб'екты ў ваколіцах.

У мястэчку Зембін можна будзе агледзіць касцёл Ушэсця Дзевы Марыі канца XVIII стагоддзя. 

У Барысаве экскурсанты пабачаць перадмостныя ўмацаванні часоў Напалеона, музей з цікавай экспазіцыяй, прысвечанай расійска-французскаму супрацьстаянню, а таксама стары горад з Уваскрасенскім саборам, касцёлам, сінагогай і старадаўняй забудовай.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку, каб на свае вочы пабачыць падзеі даўніх часоў, можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру