Каля Калінкавічаў адбылася сур'ёзная аварыя, у якой загінула пяць чалавек. 

Як паведамляе Следчы камітэт, каля 10:55 на трасе М10 Гомель — Кобрын мікрааўтобус «Фальксваген-Транспарцёр» выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з малакавозам.

Пяць пасажырак мікрааўтобуса загінулі, кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.

Шыны ў «Фальксвагена» стаялі летнія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0