Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася сёння раніцай на 182-м км дарогі Віцебск — Гомель — мяжа Украіны. Па словах кіроўцы, ён рухаўся з хуткасцю 80 км/г і ў нейкі момант адчуў, што аўтобус пачаў віхляць. Мужчына паспрабаваў выраўнаваць яго, але той усё роўна перакуліўся на бок і з'ехаў у кювет.

Аўтобус з 14 пасажырамі рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Бабруйск. Ніхто не пацярпеў. Людзей перасадзілі ў аўтобус гэтай жа фірмы, які ішоў следам з Масквы. Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі бяспечны праезд на ўчастку ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0