Беларускі металургічны завод выпусціў карпаратыўны каляндар на 2019 год. У якасці мадэляў выступілі работніцы прадпрыемства — бухгалтар, эканаміст, кантралёры, лабаранты, інжынер, вядучы спецыяліст, фельчар, харэограф і студэнтка.

Упрыгожванні зрабілі з металапрадукцыі прадпрыемства, таму завушніцы і бранзалеты важаць нямала. Пасля фотасесіі і выставы на металургічным форуме ў Маскве іх адправяць у музей завода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна