Банк «Гандлёвы капітал» паведамляе, што па рашэнні кампаніі «Свіфт» БІК-адрас банка дэактываваны 12 лістапада, перадае «Белрынак».

Кампанія «Свіфт» тлумачыць свой крок тым, што прыпыняе доступ асобных іранскіх банкаў да сістэмы абмену паведамленнямі, каб падтрымаць устойлівасць і цэласнасць глабальнай фінансавай сістэм. А асноўным акцыянерам банка «Гандлёвы капітал» якраз з'яўляецца банк «Тэджарат» (Ісламская Рэспубліка Іран). Яго доля складае 99,89%. 

Справа ў тым, што 5 лістапада 2018 года ўступіла ў сілу другая частка санкцый ЗША ў дачыненні да Ірана. Яна закранае энергетычную галіну Ірана, здзелкі, звязаныя з нафтай, а таксама транзакцыі Цэнтральнага банка Ірана, суднаходства і суднабудаванне.

У Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры пацвердзілі, што банк «Гандлёвы капітал» адключаны ад «Свіфта». Банк быў заснаваны ў верасні 2008 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0