Карпарацыя «Яндэкс» запусціла праект «Радар». Гэта рэйтынг папулярнасці расійскіх сайтаў, даступны любому карыстальніку інтэрнэта.

фота news.ru

фота news.ru

«Яндэкс» падлічвае наведвальнасць сайтаў і час, які карыстальнікі праводзяць на іх.

У тых сайтаў, якія карыстаюцца сэрвісам вэб-аналітыкі «Яндэкс.Метрыка», указваюцца дакладныя звесткі, у астатніх — ацэначныя.

Напрыклад, ад пачатку месяца самыя папулярныя сайты ў Расіі — Яндэкс, Укантакце і Ютуб. А вось сярод СМІ па дзённай аўдыторыі лідзіруюць РІА «Новості» і Лента.ру.

Ёсць і рэйтынг самых папулярных порнасайтаў.

Пакуль у спісе толькі расійскія сайты, але неўзабаве сэрвіс мае запрацаваць у Беларусі і Казахстане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?