Малдоўскія сілавікі правялі спецаперацыю па абясшкоджванні незаконнага паўвайсковага фарміравання, звязанага з баевікамі «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта 14 лістапада паведаміла Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы
Члены фарміравання прыкрывалі сваю дзейнасць правядзеннем ваенна-тактычных гульняў.
Малдоўскія праваахоўнікі сачылі за групоўкай больш за год, выяўляючы прамыя сувязі паміж ёй і тэрарыстамі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны.
У ходзе ператрусаў выяўленыя розныя віды зброі, ваенная тэхніка, боегалоўкі і гранатамёты, уключаючы восем гранат Ф-1, 260 патронаў калібра 5,45 мм і г.д. Таксама канфіскавана самаробная выбуховая прылада. Выяўленыя сцягі і знакі адрознення, якія выкарыстоўваюцца баевікамі на Данбасе.
У спецслужбе заявілі, што групоўка мела жорсткую іерархічную структуру, яе члены праходзілі ідэалагічную і ваенную падрыхтоўку.
Адкрыты дзве крымінальныя справы. Пра затрыманні ўдзельнікаў групоўкі не паведамляецца.
У ліпені Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы заявіла, што вызначаныя асобы 56 малдоўскіх грамадзян, якія ўступілі ў шэрагі баевікоў на Данбасе.





