@georginagio

Партугальскі форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду заручыўся са сваёй сяброўкай — іспанскай мадэллю Джарджынай Радрыгес. Пра гэта паведамляе брытанскі The Mirror.

Яна адказала згодай на прапанову партугальца ўзаконіць адносіны. Радрыгес ужо падбірае вясельную сукенку.

Пра магчымае вяселле Раналду і Радрыгес ў СМІ казалі яшчэ да чэмпіянату свету 2018. Сцвярджалася, што пара возьме шлюб адразу пасля заканчэння турніру.

12 лістапада 2017 года Радрыгес нарадзіла футбалісту дачку, якую назвалі Аланай Марцінай. У 32-гадовага футбаліста ёсць яшчэ трое дзяцей ад двух сурагатных маці — сямігадовы сын Крышціяну-малодшы і Ева і Матэа, што нарадзіліся ў чэрвені.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру