Мінскі Будтрэст №4 пабудуе 21-павярховы жылы комплекс для беларускага пасольства ў Маскве. Генпадрадчыкам выступае БУ-13, якое стварыла аквапарк «Лебядзіны» і новы будынак Вярхоўнага суда. У газеце «На стройках Мінска» паказалі, як будзе выглядаць новы беларускі комплекс у Маскве.

Жылы комплекс пасольства Беларусі будуюць на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 2014 года. Аб'ект узвядуць на Пагонным праездзе, 7. Гэта раён Багародскае ва Усходняй адміністрацыйнай акрузе.

У шматпавярховіку будзе 100 кватэр: 20 аднапакаёвых, 52 двухпакаёвыя і 27 трохпакаёвых. Запраектавана таксама кватэра аташэ з залай пасяджэнняў.

У прыбудове на ўзроўні першага паверха прадугледжаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з трэнажорнай залай, міні-басейнам і саунай. На падземным паверсе - аднаўзроўневая стаянка на 60 машына-месцаў.

Згодна з міжурадавым пагадненнем, зямельны ўчастак пад жылы комплекс беларускага пасольства дадзены Беларусі ў арэнду на 49 гадоў з арэнднай платай у памеры аднаго расійскага рубля ў год.

Узамен на гэта Беларусь дала Расіі ў арэнду на 49 гадоў зямельны ўчастак на Камуністычнай, 86, для будаўніцтва і эксплуатацыі будынка культурна-дзелавога цэнтра. Цяпер там знаходзіцца Дом Масквы. Арэндная плата складае адзін беларускі рубель у год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру