pixabay.com

Оксфардскі слоўнік прызнаў слова «toxic» (з англ. — «атручаны», «напоўнены атрутай», «таксічны») словам 2018 года. Адпаведнае паведамленне размешчана на яго сайце. Менавіта гэты прыметнік, як вырашылі спецыялісты, дадаў шмат нюансаў «духу гэтага года» і патэнцыйна можа стаць «тэрмінам культурнага значэння».

Разам з 45-працэнтным павелічэннем колькасці праглядаў слова «toxic» на сайце Оксфардскага слоўніка за апошні год гэты прыметнік таксама выкарыстоўваўся ў розных кантэкстах як у літаральным, так і ў метафарычным сэнсах, адзначылі эксперты. Так, найбольш часта з вызначэннем «toxic», па іх дадзеных, людзі спалучаюць словы «хімікат», «маскуліннасць», «рэчыва», «газ», «асяроддзе», «адносіны», «культура», «адкіды», «водарасці» і «паветра».

«Згадкі пра таксічныя хімікаты ў гэтым годзе маюць асаблівае значэнне, бо атручванне нервова-паралітычным агентам былога расійскага разведчыка [Сяргея Скрыпаля] і яго дачкі ў Брытаніі ўзрушыла ўвесь свет», — гаворыцца таксама ў паведамленні на сайце Оксфардскага слоўніка

«Пастаянная ўвага міжнароднай супольнасці да гэтай справы, а таксама занепакоенасць з нагоды таго, хто мае доступ да сусветных запасаў таксічных хімікатаў, прывялі да таго, што [слова] «хімікат узначаліла спіс слоў, якія часцей за ўсё ўжываюцца у 2018 годзе разам са словам «таксічны», - растлумачылі складальнікі Оксфардскага слоўніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру