Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 лістапада ў Бранску. Да 19-гадовага хлопца падышоў незнаёмы і, пагражаючы пісталетам, запатрабаваў аддаць дарагі мабільны тэлефон. Атрымаўшы яго, разбойнік знік, паведамляе «Брянск Today».

А хлопец паведаміў пра здарэнне ў паліцыю. Аператыўнікам спатрэбілася менш за суткі, каб затрымаць зламысніка. Ім аказаўся раней судзімы 21-гадовы грамадзянін Беларусі. Пры затрыманні ў жыллі падазраванага знайшлі пнеўматычны пісталет і мабільнік пацярпелага.

Распачалі крымінальную справу. За разбой беларусу цяпер пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з накладаннем буйнога штрафу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру