У Беларусі стварылі раду па развіцці беспілотнага аўтамабільнага транспарту.
Старшынёй рады стаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў. Зацверджана палажэнне аб радзе і яе склад.
Паводле палажэння, рада з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, які займаецца каардынацыяй дзейнасці па развіцці беспілотнага аўтамабільнага транспарту.





