У Індыі мужчына паспрабаваў зрабіць эфектныя кадры з кобрай і памёр ад яе ўкусу, паведамляе брытанская Daily Mail.
24-гадовы Дж Джагадзіш зайшоў да 50-гадовага заклінальніка змей і вырашыў сфатаграфавацца з яго кобрай. Усё здымаў на відэа сябар Джагадзіша.
Заклінальнік змей перадаў Джагадзішу рэптылію, і той паклаў яе сабе на плечы, прытрымліваючы за галаву. Індыец папрасіў сябра сфатаграфаваць яго, калі кобра ўкусіла яго ў руку. Відавочцы выклікалі хуткую, мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе лекары канстатавалі яго смерць.
Паліцэйскія адзначылі, што заклінальнік змей вырваў іклы ў кобры і адпампаваў з яе яд некалькі тыдняў таму, але за гэты час змяя зноў яго назапасіла. На заклінальніка завялі крымінальную справу.





