Удакладненне: У першапачатковай версіі артыкула мы няправільна інтэрпрэтавалі рашэнне Мінаблвыканкама. Просім прабачэння, шаноўныя чытачы!

Мінаблвыканкам вызначыў населеныя пункты, на тэрыторыі якіх зямельныя ўчасткі для будаўніцтва прыватных дамоў прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў або без іх правядзення толькі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Рашэнне датычыцца ўсіх раённых цэнтраў і вёсак побач з імі, за выключэннем Старадарожскага і Капыльскага раёнаў. А ў Смалявіцкім, Дзяржынскім, Мінскім і Лагойскім раёнах абмежаванне закранула абсалютна ўсе населеныя пункты.

На ўчастак у гэтых населеных пунктах могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Усе астатнія катэгорыі грамадзян могуць набыць зямлю толькі з аўкцыёну.

Поўны спіс населеных пунктаў знаходзіцца на нацыянальным прававым партале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0