Першы і пакуль адзіны ў свеце памятны знак Новаму году адкрыюць 8 снежня на святкаванні 15-годдзя рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, паведамляе сайт пушчы.

Каваная мастацкая кампазіцыя будзе перадаваць настрой любімага свята і з'явіцца побач з галоўнай елкай рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Памятны знак будзе складацца з цыферблата гадзінніка, які паказвае час «без дзвюх хвілін Новы год», і валёнка Дзеда Мароза, што стаяць на ім. Справа ад цыферблата размяшчаецца кій з рукавіцай зімовага чараўніка, а злева — мех з навагоднімі падарункамі.

Скульптурная кампазіцыя будзе інтэрактыўнай: госці казачнай рэзідэнцыі Дзеда Мароза змогуць устаць у валёнкі, узяўшы ў правую руку кій, у левую — мех з падарункамі і загадаць сваё самае запаветнае жаданне.

У адкрыцці памятнага знака ў гонар святкавання Новага года возьмуць удзел беларускі Дзед Мароз, Снягурка, Матухна-Зіма і яе дочкі — Сцюжа, Віхура і Завіруха, казачныя госці з Расіі - Глынышак з Яранска і башкірскі Кыш Бабай з Уфы, а таксама ўсе ўдзельнікі фестывалю зімовых чараўнікоў «Зубр сваёйсправы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0