На фота — Яўген Яблонскі, fcbate.by

На фота — Яўген Яблонскі, fcbate.by

У суботу вызначыўся апошні ўдзельнік 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе. БАТЭ прымаў «Гарадзею». Прычым у складзе барысаўскага клуба не было 12 гульцоў асноўнага складу: іх выклікалі ў нацыянальныя зборныя.

Справа дайшла да пенальці, дзе БАТЭ перамог 4:2 і ідзе ў наступную стадыю.

Цікава, што чатыры з васьмі матчаў гэтай стадыі скончыліся серыяй пенальці. Праз іх прайшлі таксама «Шахцёр» (перамог Брэст), «Віцебск» (абыграў Жодзіна) і «Белшына», што адолела «Славію».

Чвэрцьфіналы пройдуць у сакавіку.

Пары наступныя:

БАТЭ — Іслач,
Дынама Мінск — Слуцк
Шахцёр — Белшына
Віцебск — Лакаматыў (Гомель)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0