фота з фэйсбука
На паўднёвым усходзе Іспаніі паліцыя Картахены эвакуявала 70 дзяцей, якія былі заблакаваныя ў аўтобусе на дарозе з-за ліўневых дажджоў. Аб гэтым паведамляецца на старонцы паліцыі ў фэйсбуку.
«Школьнікі эвакуяваныя дзякуючы сумесным дзеянням паліцыі і пажарных Картахены», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамленне аб тым, што з-за паводкі на шашы Сіфон праваліўся аўтобус з дзецьмі, пажарныя атрымалі раніцай 19 лістапада.
Падчас залеваў на гэтай шашы часта адбываюцца паводкі, з чым доўгія гады змагаюцца мясцовыя ўлады.