Расія завяршыла будаўніцтва марскога ўчастка газаправода «Турэцкі паток». Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Тайіп Эрдаган удзельнічалі ў цырымоніі сканчэння дадзенага этапу, паведамляе ТАСС.

«Газпром» пачаў будаўніцтва марскога ўчастка газаправода ў маі 2017 года. Трубаправод працягласцю 930 км праходзіць па дне Чорнага мора да ўзбярэжжа Турцыі. Далей будзе пракладзеная сухапутная транзітная нітка да мяжы Турцыі з сумежнымі краінамі працягласцю 180 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0