Фота Depositphotos/GaudiLab.

Фота Depositphotos/GaudiLab.

Калісьці рэкламаваць дарагую і модную касметыку маглі толькі такія поп-дзівы, як Рыяна.

Пазней з'явіліся блогеры − людзі, якія вядуць свае старонкі на розных платформах і маюць шматмільённыя аўдыторыі.

Зусім нядаўна маркетолагі перайшлі да мікраўплыву: людзей з вузкай спецыялізацыяй, якія за невялікія грошы згаджаліся стаць «пасламі» брэнда або прадукту. Напрыклад, рэкламаваць бекон для веганаў або хуткае лячэнне куцікулы.

Цяпер журналістка The New York Times Сапна Махешвары кажа пра новы від уздзеяння − нанаўплыў.

Яго інструментам стануць нанаінфлуэнсары - звычайныя людзі, не зоркі, якія маюць ад тысячы падпісчыкаў у сацсетках, падтрымліваюць з імі двухбаковы кантакт і ўплываюць на аўдыторыю.

«У кожнага, хто мае старонку ў Instagram, ёсць сябар, які набірае папулярнасць, якога многія каментуюць і на старонцы якога шмат цікавага», − кажуць у адным з маркетынгавых агенцтваў.

«Верагодна, такія людзі ніколі раней не супрацоўнічалі з брэндамі, але яны будуць вельмі карыснымі ў сацыяльных сетках».

Таму калі ваш класны стрыечны брат раптам пачынае публікаваць неверагодна захопленыя пасты пра малачко кэш'ю або крэм для твару − яго, мабыць, завербавалі.

Калі задумацца над механізмам такога падыходу, ён падасца лагічным. Брэндам лягчэй супрацоўнічаць са звычайнымі людзьмі, чым з Рыянай.

Перш за ўсё, гэта танней. Нанаінфлуэнсары звычайна не патрабуюць грошы, іх задавальняе бясплатная прадукцыя.

Такі падыход дазваляе і максімальна персаналізаваць брэнд.

На мерапрыемствы ад брэнда значна лягчэй зацягнуць нанаінфлуэнсара, чым зорку. І гэта сапраўды працуе.

Стаць інструментам нанаўплыву прапаноўвалі і Рычарду Годвіну, журналісту The Guardian, які рыхтаваў гэты матэрыял. Яму прапаноўвалі бясплатныя кашулі ў абмен на прома.

Як гэта можа працаваць яшчэ?

Тэатральныя крытыкі не заўсёды плацяць поўную цану квіткоў на спектакль, не ўсе турыстычныя аператары могуць сабе дазволіць пяцізоркавыя гатэлі, у модных часопісах мадэлям кампенсуюць нізкую аплату прадукцыяй, якую яны рэкламуюць.

Але ці сумленны такі падыход з боку нанаінфлуэнсараў?

Несумненна, частка іх падпісчыкаў адчувае сябе падманутымі пасля фота свайго сябра з нейкімі дарагімі таварамі, якія дасталіся яму бясплатна.

Але некаторых толькі парадуе поспех выпадковых мадэляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна