Нікол Пашынян заявіў, што не дазволіць ставіцца да Арменіі, як «да маленькай краіны і маленькага народа». Пра гэта 19 лістапада заявіў в.а. кіраўніка ўрада Арменіі, кажучы пра адносіны з Беларуссю, паведамляе News.am.

«Складаецца ўражанне, што вельмі многія па інэрцыі хочуць, спрабуюць ці будуць спрабаваць ставіцца да нас як да маленькай краіны, маленькага народа. Але я дакладна кажу: гэта не пройдзе. Можа, мы і малалікі народ, але мы з'яўляемся вялікім народам, таму што мы з'яўляемся народам, які мае тысячагадовую гісторыю, мы з'яўляемся народам культуры, народам генералаў», — заявіў Пашынян.

Ён нагадаў, што маршал Баграмян адыграў вялікую ролю ў справе вызвалення Беларусі.

В.а. прэм'ер-міністра Арменіі таксама падкрэсліў, што з гэтага часу з Арменіяй будуць лічыцца. «Будзьце пэўныя, што ў гэтых адносінах наш народ і наш урад у стане абараніць інтарэсы рэспублікі, і з гэтым павінны лічыцца ўсе. Абяцаю, што так і будзе», — сказаў в.а. кіраўніка ўрада.

Нагадаем, 12 лістапада прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Азербайджана ў Мінску Латыфам Гандзілавым абмеркаваў апошняе паседжанне кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у АДКБ — Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Азербайджан у АДКБ не ўваходзіць, паміж Баку і Ерэванам таксама склаліся напружаныя адносіны з-за сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

Нікол Пашынян заявіў, што запатрабуе тлумачэнняў ад прэзідэнта Беларусі ў сувязі з яго заявамі.

«Гэта прыкладна тое ж самае, як калі б, напрыклад, я запрасіў якога-небудзь замежнага амбасадара краіны, якая не з'яўляецца членам АДКБ, і распавёў яму пра паседжанне, якое прайшло ў фармаце зачыненых дзвярэй. Я здзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў, мог дазволіць сабе падобны крок. І я, вядома, павінен запатрабаваць тлумачэнняў ад прэзідэнта Беларусі, і не толькі ад прэзідэнта Беларусі», — сказаў Пашынян.

У адказ на гэта МЗС Беларусі заявіў, што «правілы вулічнай дэмакратыі непрымальныя ў вялікай палітыцы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?