У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску 21 лістапада адбудзецца прэм'ера спектакля «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа, піша БелТА.

Прэм'ера прысвечана Дню заснавання тэатра і 100-годдзю напісання і выдання першай рэдакцыі паэмы.

Пастаноўку ажыццявіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў. За аснову спектакля ўзятая першая рэдакцыя паэмы, датаваная 1918 годам, выкарыстаны таксама пазнейшыя - другая і трэцяя.

У пастаноўцы шмат музычных, пластычных, танцавальных нумароў. Музыку стварыў кампазітар Арцём Краснабаеў, харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў - галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна