ДТЗ адбылося 19 лістапада каля 20:20.

Аўтамабіль «Сітраен»,за рулём якога быў 30-гадовы мужчына, ехаў па праезде Альшэўскага ў бок аднайменнага завулка з боку вуліцы Бірузова. Там вядуцца рамонтныя работы. Месца рамонту агароджанае і пазначана адпаведнымі дарожнымі знакамі.

Як сцвярджае сам кіроўца, ён не змог ацаніць дарожную абстаноўку, і ў выніку не паспеў своечасова спыніцца і з'ехаў у катлаван. Аўтамабіль перакуліўся. На шчасце, кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі і ў ДТЗ не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?