Група амерыканскіх сенатараў заклікала членаў генеральнай асамблеі Інтэрпала, а таксама Белы дом, выступіць супраць кандыдатуры на пасаду прэзідэнта арганізацыі расіяніна Аляксандра Пракапчука.

«Выбар прэзідэнтам Інтэрпала генерал-маёра Аляксандра Пракапчука падобнада прызначэння лісы, адказнай за куратнік», - сказалі яны.

Па сцвярджэнні сенатараў, Расія «рэгулярна выкарыстоўвае Інтэрпал для звядзення рахункаў і нападаў на палітычных апанентаў, дысідэнтаў і журналістаў», а Пракапчук нібыта асабіста ўдзельнічаў у «стратэгіі запалохвання», накіраванай на «паслабленне дэмакратычных інстытутаў і ўзмацнення аўтарытарнага рэжыму Пуціна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0