president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага «Еўрабачання».

«Вы ўжо пераможцы!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы вялікае дасягненне маладых талентаў, якія прымаюць удзел у такім маштабным міжнародным песенным конкурсе. «Вы ўжо павінны быць рады і задаволены, што з'яўляецеся пераможцамі ў сваёй краіне, а тут ужо як пашанцуе», - дадаў беларускі кіраўнік

Ён падкрэсліў, што Беларусь адрозніваецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю. «Таму тут пераможа толькі наймацнейшы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?