Stephen Cheatley

Stephen Cheatley

Брытанскі фатограф, які зафіксаваў разрад маланкі над Блэкпулам, перамог у фотаконкурсе здымкаў надвор'я Weather Photographer of the Year.

Тэмай фотаработы Стывена Чэтлі стаў вядомы англійскі курортны горад, вядомы сваімі атракцыёнамі і феерверкамі — на гэтым здымку горад патанае ў маланках.

Здымак пад назвай «Электрычны Блэкпул» атрымаў прэмію «Найлепшы фотаздымак надвор'я», пакінуўшы ззаду 4 тысячы іншых удзельнікаў конкурсу.

Па словах фатографа, ён абраў набярэжную па той прычыне, што яму хацелася, каб на здымку былі знакамітыя аб'екты курорта - пірс і Блэкпульская вежа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?