СК
16 лістапада каля 2 гадзін 40 хвілін у Віцебску было знойдзена цела 25-гадовага мужчыны з цялеснымі пашкоджаннямі, паведамляе СК.
Устаноўлена, што напярэдадні загінулы знаходзіўся ў кампаніі 24-гадовай жанчыны, маці іх агульных дзяцей, і знаёмага. Яны выпівалі, пачаўся канфлікт, у выніку якога мужчыну былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ён памёр на месцы здарэння.
Жанчына змешчана пад варту.
Меркаваная прылада злачынства — нож