Федэральны суддзя амерыканскага горада Сан-Францыска заблакаваў указ прэзідэнта краіны Дональда Трампа, які забараняе прадастаўляць нелегальным мігрантам прытулак. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Джон С. Цігар часова абмежаваў выканання ўказа пасля таго, як у суд звярнуліся адвакаты Амерыканскага саюза абароны грамадзянскіх свабод і Цэнтра абароны канстытуцыйных правоў.
Як патлумачыў AP адвакат Лі Гелерэнт, праваабаронцы не ўхваляюць нелегальную міграцыю. «Аднак Кангрэс пастанавіў, што нават у такім выпадку людзям нельга адмаўляць у магчымасці падаць заяву аб прадастаўленні прытулку», - сказаў ён, адзначыўшы, што некаторыя з мігрантаў «знаходзяцца ў сапраўднай небяспецы».