@frankiemuniz4

Вядоўца амерыканскага тэлешоу «Танцы з зоркамі: юніёры» Фрэнкі Муніз распавёў у твітары, як страціў усё нажытае з-за таго, што яго кот навучыўся адкрываць вадаправодны кран, піша lenta.ru

Па словах Муніза, ён на некалькі дзён з'ехаў на пахаванне дзядзькі, а калі вярнуўся, пабачыў, што чатыры з пяці паверхаў яго дома затопленыя.

«Усё, што ў мяне ёсць, знішчана. Кожная сцяна, творы мастацтва, асабістыя фатаграфіі, мэбля… Усё таму, што мой кот выпадкова адкрыў кран некалькі дзён таму, пакуль нас не было», — наракае акцёр.

Муніз прызнаўся, што за два дні наплакаў больш, чым за ўсё жыццё. Ён пачуваўся спустошаным пасля смерці сваяка і стомленым пасля 45 гадзін шляху ў Францыю і назад. «Прабачце, што так выйшла. Мне проста патрэбна падтрымка», - напісаў вядоўца.

Выданне Inside Edition удакладняе, што страты ацэньваюцца ў некалькі мільёнаў даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру