Літва будзе імкнуцца да таго, каб кіраўніком міжнароднай арганізацыі паліцыі Інтэрпал не стаў абраны прадстаўнік Расіі Аляксандр Пракапчук, заявіла ў аўторак літоўскае МУС.

Кіраўніка Інтэрпала абяруць у сераду. Па словах кіраўніка МУС Літвы Эймуціса Місюнаса, у выпадку, калі цяперашні віцэ-прэзідэнт Інтэрпала А. Пракапчук пераможа на выбарах, «Інтэрпал стане палітызаванай прыладай рэжымнай расправы».

У гэтым выпадку Літва будзе вымушаная разгледзець магчымасць выхаду з гэтай арганізацыі, заявілі ў аўторак у парламенце краіны.

«Калі А. Пракапчук будзе абраны кіраўніком Інтэрпала, то Літва разам з іншымі дэмакратычнымі краінамі павінна будзе неадкладна разгледзець магчымасць выхаду з гэтай арганізацыі», - гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай у аўторак сеймам Літвы. За гэтую рэзалюцыю прагаласавалі 88 дэпутатаў, не было ніводнага супраць, сем устрымаліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру