Археолагі ў Пампеях выявілі добра захаваную эратычную фрэску, якая паказвае момант сукуплення дачкі міфічнага эталійскага цара Леды з Зеўсам, які пераўвасобіўся ў лебедзя, піша bbc.com.

Як мяркуецца, фрэска ўпрыгожвала спальню аднаго з багатых дамоў у цэнтры горада.

Старажытнарымскі горад Пампеі, руіны якога знаходзяцца недалёка ад Неапаля, быў пахаваны пад пластом вулканічнага попелу ў выніку вывяржэння Везувія 24 жніўня 79 года.

Паводле міфа аб Ледзе і лебедзі, Зеўс, уражаны прыгажосцю спартанскай царыцы Леды, з'явіўся перад ёй у вобразе лебедзя на рацэ Еўрот і авалодаў ёю.

«Погляд Леды скіраваны на кожнага, хто ўваходзіць у спальню. Яна глядзіць з яскрава выяўленай пачуццёвасцю. Гэтым фрэска і выключная», - пракаментаваў кіраўнік археалагічнага парку Пампеяў Масіма Гасана.

Спакушэнне лебедзем Леды было адным з упадабаных сюжэтаў антычных мастакоў, асаблівую цікавасць да гэтага міфа таксама выявілі жывапісцы эпохі Рэнесансу. Свае карціны гэтаму міфу прысвяцілі Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тынтарэта і многія іншыя.

Паводле міфа, дачка Леды, якая нарадзілася ад саюзу з Зеўсам, Алена, была самай выдатнай з жанчын. Яна стала жонкай цара Спарты Менелая, аднак аднойчы, пакуль яе муж адсутнічаў у Спарце, Алену выкраў траянец Парыс. Гэта выкраданне, паводле міфа, стала падставай для пачатку Траянскай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0