Фота: СК.
Іванаўскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула смерць чалавека.
Як паведамляе прэс-служба СК, 17 лістапада 30-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, выязджаючы з ляснога масіва ў кірунку Моталя Іванаўскага раёна на аўтамабілі «ГАЗ-53», зачапіўся кабінай аўтамабіля за абвіслы дрот лініі электраперадач.
У выніку здарэння мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы здарэння.
У гэты час якраз праводзіліся работы на лініі электраперадач, яна была абясточаная.
У дачыненні да начальніка ўчастка філіяла арганізацыі, якая абслугоўвае ўчастак, распачатая крымінальная справа. Ідзе следства.





