Артыкул пад загалоўкам «Ёсць нагода: Лукашэнка адзначае свята бясконцасці» дзяржаўнае інфармагенцтва прысвяціла 8888 дням яго прэзідэнцтва.

«Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што адпаведнымі падлікамі заняліся зусім не ў Беларусі, а на адным з расійскіх інфармрэсурсаў», — піша БелТА.

«Тым не менш дата прыгожая, і варта падзякаваць калегам за тое, што далі нагоду ўспомніць, што зроблена ў Беларусі за мінулыя 8888 дзён. Тым больш што поспех лідара вымяраецца не днямі, а вынікамі. І зроблена сапраўды нямала».

«Беларусь, вядомая сваёй міралюбнай палітыкай, гучыць і на міжнароднай арэне, у чым абсалютная заслуга кіраўніка дзяржавы», — адзначаюць дзяржаўныя журналісты. 

І раяць усім, хто захапляецца нумаралогіяй, «дачакацца наступнай прыгожай даты - 9999 дзён Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта. У сяброўскім Беларусі Кітаі лічба 9 пазначае вышэйшую мужнасць, асацыюецца з кіраўніком дзяржавы і як раз сімвалізуе вечнасць».

9999 дзень надыдзе праз тры гады і пятнаццаць дзён: 5 снежня 2021 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру