Канчаткова сфармаваныя кошыкі для лёсавання кваліфікацыі на EURO'2020, якое адбудзецца 2 снежня ў Дубліне. Зборная Беларусі ў пятым кошыку.
Размеркаванне па кошыках адбывалася паводле рэйтынгу ў Лізе нацый. Такім чынам на пасеў з чацвёртага поту магла разлічваць толькі найлепшая каманда ў Лізе D. Гэта зборная Грузіі.
Кошык 1: Швейцарыя, Партугалія, Галандыя, Англія, Бельгія, Францыя, Іспанія, Італія, Харватыя, Польшча.
Кошык 2: Германія, Ісландыя, Боснія, Украіна, Данія, Швецыя, Расія, Аўстрыя, Уэльс, Чэхія.
Кошык 3: Славакія, Турцыя, Ірландыя, Паўночная Ірландыя, Шатландыя, Нарвегія, Сербія, Фінляндыя, Балгарыя, Ізраіль.
Кошык 4: Венгрыя, Румынія, Грэцыя, Албанія, Чарнагорыя, Кіпр, Эстонія, Славенія, Літва, Грузія.
Кошык 5: Македонія, Косава, БЕЛАРУСЬ, Люксембург, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Малдова, Гібралтар, Фарэрскія Астравы.
Кошык 6: Латвія, Ліхтэнштэйн, Андора, Мальта, Сан-Марына.
Адборачны турнір пройдзе з сакавіка па лістапад 2019 года. Пуцёўкі на Еўра атрымліваюць дзве каманды з групы (усяго 20 зборных).
Астатнія чатыры пуцёўкі будуць размеркаваны паміж найлепшымі зборнымі па выніках Лігі нацый, якія не трапяць на Еўра наўпрост.
Стала вядома, з кім Беларусь пазмагаецца за ўнікальнае права патрапіць на Еўра-2020





